https://www.traditionrolex.com/19

situs judi online

Энциклопедия владельца птицы

Доска объявлений

Куплю:
Продам:
Возьму:
Отдам:

Зарэгістравана

Міністэрствам юстыцыі

Рэспублікі Беларусь

«18» чэрвеня 1998 г.

Пасведчанне аб рэгістрацыі

грамадскага аб’яднання № _01111_

 

Перарэгістравана

Міністэрствам юстыцыі

Рэспублікі Беларусь

« 30 » верасня 1999 г.

Пасведчанне аб рэгістрацыі

грамадскага аб’яднання №  00842

 

Зарэгістраваны змены ў Статуце

(Статут у новай рэдакцыі)

Міністэрствам юстыцыі

Рэспублікі Беларусь

« 29 » жніўня 2003 г.

Пасведчанне аб рэгістрацыі

грамадскага аб’яднання №  00842

 

Змяненні і дапаўненні Статута

(Статут у новай рэдакцыі)

Зарэгістраваны

Міністэрствам юстыцыі

Рэспублікі Беларусь

«___ » __________ 2006 г.

Пасведчанне аб рэгістрацыі №

 

Зацверджаны

Устаноўчым зездам

10 красавіка 1998г.

 

 

 

 

Змены і дапаўненні

прыняты пазачарговым з’ездам

9 красавіка 1999 г.

 

 

 

 

Змены ў Статут (Статут у

новай рэдакцыі) прыняты

пазачарговым з’ездам

19 ліпеня 2003 г.

 

 

 

 

Змяненні і дапаўненні ў Статут (Статут у новай рэдакцыі)

прыняты чарговым з’ездам

26 лістапада 2005 года і Рэспубліканскім cаветам

27 студзеня 2006 года.

 

С Т А Т У Т

Грамадскай арганізацыі

«Ахова птушак Бацькаўшчыны»

 

 

 

 

 

г. Мінск,

2006


 

1. Агульныя палажэнні.

1.1. Грамадская арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (далей па тэксту – АПБ) зяўляецца добраахвотным некамерцыйным абяднаннем грамадзян, якое створана імі для сумеснай рэалізацыі мэтаў і задач, вызначаных дадзеным Стату-там. Скарочаная назва – ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны», абрэвіятура – АПБ. На рускай мове: Общественная организация «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

1.2. АПБ дзейнічае на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь «Аб грамадскіх абяднаннях», іншымі актамі заканадаўства Рэспублікі Беларусь і дадзеным Статутам.

1.3. АПБ зяўляецца юрыдычнай асобай, мае абасобленую маёмасць на правах уласнасці, мае самастойны баланс, пячаткі, штампы, бланкі са сваёй назвай, уласную сімволіку, зарэгістраваную ва ўстаноўленым парадку, у тым ліку можа мець сцяг, гімн, эмблему, значок, вымпел, гальштук, нагрудныя і апазнавальныя знакі; мае права адкрываць разліковыя і валютныя рахункі ва ўстановах банкаў ва ўстаноўленым законам парадку.

1.4. АПБ ад свайго імя выступае ва ўзаемаадносінах з юрыдычнымі і фізічнымі асобамі. АПБ можа ўступаць у рэгіянальныя, нацыянальныя і міжнародныя саюзы і арганізацыі (з аплатай членскіх узносаў, у тым ліку і ў замежнай валюце ў выпадку неабходнасці), мае права падтрымліваць непасрэдныя міжнародныя кантакты і сувязі, удзельнічаць у міжнародных мерапрыемствах, якія не супярэчаць міжнародным абавязацельствам і заканадаўству Рэспублікі Беларусь, заключаць пагадненні з беларускімі і замежнымі ўстановамі і арганізацыямі.

1.5. АПБ нясе адказнасць за ўзятыя на сябе абавязацельствы ўсёй маёмасцю, якая ёй належыць. АПБ не адказвае па абавязацельствах сваіх сябраў. Сябры АПБ не адказваюць па абавязацельствах АПБ.

1.6. Справаводства ў АПБ вядзецца ва ўстаноўленым парадку. Дакументацыя, вызначаная заканадаўствам, здаецца ў адпаведныя архіўныя ўстановы па месцы знаходжання юрыдычнага адраса.

1.7. Юрыдычны адрас: 220072, Мінск, вул. Акадэмічная, 27.

                                                                   2.        Мэты, задачы, прадмет і метады дзейнасці АПБ.

2.1. Асноўнымі мэтамі АПБ зяўляецца захаванне біялагічнай разнастайнасці і заахвочванне насельніцтва да актыўнай аховы прыроды.

2.2. Задачы АПБ:

2.2.1.           Вывучэнне і захаванне біяразнастайнасці, асабліва разнастайнасці дзікіх птушак.

2.2.2.           Выяўленне, вывучэнне, захаванне і (пры неабходнасці) аднаўленне прыродных тэрыторый, важных для захавання біяразнастайнасці і асабліва для дзікіх птушак.

2.2.3.           Захаванне прыродных экасістэм.

2.2.4.           Заахвочванне насельніцтва да практычных дзеянняў па захаванню біяразнастайнасці, у асаблівасці дзікіх птушак і прыродных тэрыторый, павышэнне экалагічнай свядомасці насельніцтва.

2.2.5.           Садзейнічанне устойліваму выкарыстанню прыродных рэсурсаў.

2.3. Прадмет дзейнасці АПБ – экалагічная дзейнасць.

2.4. Для дасягнення сваіх мэтаў АПБ мае права дзейнічаць усімі метадамі, якія не забаронены дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, сярод якіх:

2.4.1.           Арганізацыя экспедыцый і выкарыстоўванне іншых форм збору навуковай інфармацыі для вывучэння і захавання біяразнастайнасці; недапушчэнне дэградацыі каштоўных прыродных тэрыторый і аднаўленне парушаных экасістэм; садзейнічанне дзяржаўным і грамадскім установам і арганізацыям у галіне захавання біяразнастайнасці;

2.4.2.           Падрыхтоўка абгрунтаваных прапаноў аб стварэнні асабліва ахоўвае-мых прыродных тэрыторый рознага рангу, якія маюць істотнае значэнне для заха-вання біяразнастайнасці (і птушак у прыватнасці), і ўдзел у іх праектаванні;

2.4.3.           Спрыянне распрацоўцы сістэмы мерапрыемстваў па захаванню біяразнастайнасці, падрыхтоўцы і падтрымцы адпаведных прававых актаў.

2.4.4.           Спрыянне развіццю экатурызма і фатаграфіі. Развіццё і ўмацаванне міжнароднага супрацоўніцтва па захаванню біяразнастайнасці.

2.4.5.           Распаўсюджванне ведаў і інфармацыі пра дзікіх жывёл і дзікія расліны, пагрозы для іх існавання, аб магчымасцях захавання біяразнастайнасці, у тым ліку і шляхам падрыхтоўкі прэсс-рэлізаў, ролікаў і іншых матерыялаў для СМІ; стварэнне інфармацыйных цэнтраў з мэтай прапаганды захавання біяразнастайнасці.

2.4.6.           Арганізацыя сходаў, сустрэч, дыскусій, лекцый, конкурсаў, выставаў, курсаў, круглых сталоў, віктарын, канферэнцый, семінараў, кансультацый і іншых мерапрыемстваў, якія маюць на мэце папулярызацыю арніталогіі і ідэй аховы прыроды.

2.4.7.           Ажыццяўленне выдавецкай дзейнасці: публікацыя інфармацыйных бюлетэняў, часопісаў, навуковых зборнікаў, манаграфій, вызначальнікаў, букле-таў, плакатаў і іншай друкаванай і паліграфічнай прадукцыі; вытворчасць відэа-фільмаў і аўдыёматэрыялаў.

2.4.8.           Спрыянне развіццю экалагічнай адукацыі, арганізацыя розных мера-прыемстваў для такіх катэгорый насельніцтва, як школьнікі, моладзь, настаўнікі, выкладчыкі ВНУ, прысвечаных азнаямленню грамадзян з флорай і фаунай краіны, прапагандзе ідэй па іх захаванню, далучэнню людзей да рэальнай дапамогі дзікай прыродзе.

2.4.9.           Аказанне фінансавай дапамогі экалагічным праектам у Беларусі і за мяжою, а таксама дабрачыннай дапамогі экалагічным грамадскім арганізацыям.

2.4.10.                  Стварэнне і падтрымка мясцовых аддзяленняў, рабочых групаў, клубаў сябраў.

2.4.11.      Выступленне ў якасці заснавальніка і сузаснавальніка сродкаў масавай інфармацыі, камерцыйных арганізацый, фондаў.

2.4.12.      Ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку правядзенне альбо ўдзел у грамадскай экалагічнай экспертызе праектаў гаспадарчага ці іншага выкарыстоў-вання тэрыторыі.

2.4.13.      Рэабілітацыя дзікіх жывёл, развядзенне і аднаўленне папуляцый рэдкіх відаў і тых, што зніклі з тэрыторыі краіны.

2.4.14.      Вылучэнне і падтрымка выдатных работ арніталагічнага і прырода-ахоўнага характара на ўзнагароджванне прэміямі і імяннымі медалямі.

                                                                                                        3.        Сябры АПБ, іх правы і абавязкі.

3.1. Сябрамі АПБ могуць быць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства ва ўзросце ад 16 гадоў, якія плацяць уступны і членскія ўзносы, прызнаюць дадзены Статут, выказваюць жаданне прымаць удзел у дзейнасці арганізацыі.

3.2. Асобы да 16 гадоў, са згоды прадстаўнікоў, прадугледжаных законам, могуць быць сябрамі АПБ.

3.3. Ганаровымі сябрамі АПБ могуць быць асобы, якія зрабілі значны ўнёсак у справу аховы птушак. Званне Ганаровага сябра АПБ прысвойваецца Зездам па прадстаўленні Цэнтральнага савета АПБ (далей – ЦС). Ганаровыя сябры вызва-ляюцца ад членскіх узносаў.

3.4. Для ўступлення ў сябры АПБ трэба падаць пісьмовую заяву ў ЦС або запоўніць сяброўскую анкету. Заяўца становіцца сябрам АПБ пасля прыёму заявы або анкеты супрацоўнікам выканаўчага апарата АПБ і выплаты ўстаноўленага ўзносу. Выканаўчы апарат АПБ з’яўляецца адказным за вядзенне базы дадзеных сябраў арганізацыі, яе рэгулярнае абнаўленне.

3.5. Сябры АПБ, якія не заплацілі членскі ўзнос за бягучы год, страчваюць свой статус па заканчэнні першых трох месяцаў года. У гэтым выпадку для аднаўлення статусу ім дастаткова аплаціць адпаведны ўзнос.

3.6. Выключэнне з сябраў АПБ ажыццяўляецца па рашэнню ЦС за дзеянні, якія супярэчаць мэтам і задачам АПБ. Перад выключэннем сябру АПБ даецца магчымасць апраўдацца пісьмова альбо на паседжанні ЦС. Без спецыяльнай рэзалюцыі ЦС або з’езда выключаны такім чынам не можа быць прыняты ў АПБ нанова. Членскія ўзносы яму не вяртаюцца.

3.7. Сябры АПБ маюць права:

3.7.1.           Выбіраць і быць абранымі ў склад выбарных органаў АПБ (асобы, якія не дасягнулі 16 гадоў, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства не маюць пасіўнага і актыўнага выбарчых правоў; асобы, якія не дасягнулі 18 гадоў, не маюць пасіўнага выбарчага права).

3.7.2.           Уносіць прапановы ў любыя органы АПБ па пытаннях яе дзейнасці і атрымліваць інфармацыю аб дзейнасці АПБ.

3.7.3.           Прымаць удзел у акцыях і мерапрыемствах АПБ і карыстацца ільготамі, якія устаноўлены для сябраў АПБ.

3.7.4.           Свабоднага выхаду з сябраў АПБ праз падачу заявы ў выканаўчы апарат. Вяртанне членскіх узносаў пры гэтым не прадугледжваецца.

3.8. Сябры АПБ абавязаны:

3.8.1.           Выконваць патрабаванні Статута АПБ, рашэнні з’ездаў і кіруючых органаў АПБ. Садзейнічаць узмацненню АПБ і пашырэнню яе ўплыву сярод грамадскіх і прыродаахоўных арганізацый

3.8.2.                Своечасова выплачваць членскія ўзносы.

                                                              4.        Вышэйшы, выбарныя і выканаўчыя органы АПБ.

4.1. Вышэйшым органам АПБ зяўляецца Зезд, які склікаецца адзін раз у кожны календарны год. Зезд можа быць чарговым і пазачарговым. Запрашэнне на Зезд з павесткаю дня дасылаецца кожнаму сябру АПБ на пададзены ім адрас. Запрашэнне павінна быць даслана за 21 дзень да Зезду, выключаючы дзень рассылкі (гэта не тычыцца пазачарговага з’езду, які арганізуецца ў сувязі са змяненнем заканадаўства). Выпадковае неатрыманне запрашэння не можа служыць падставаю для адмены Зезда ці яго рашэнняў.

4.2. Зезд лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічае не менш за 20 сябраў АПБ, якія маюць права голасу. На Зездзе галасаваць могуць толькі сябры АПБ ва ўзросце ад 16 гадоў, кожны з якіх мае адзін голас.

4.3. ЦС можа прыняць рашэнне аб правядзенні чарговага альбо пазачарговага З’езда з удзелам дэлегатаў. Нормы прадстаўніцтва і парадак вылучэння дэлегатаў у такім выпадку прадугледжваюцца ЦС. З’езд з’яўляецца правамоцным, калі на нім прысутнічае больш паловы дэлегатаў, але не менш 20. Астатнія сябры АПБ у такім выпадку могуць удзельнічаць у З’ездзе з правам дарадчага голасу.

4.4. На Зездзе старшынствуе Старшыня АПБ альбо, у выпадку яго адсутнасці, па рашэнню ЦС - адзін з сябраў ЦС. Пастановы Зезда прымаюцца простай боль-шасцю галасоў, за выключэннем асобных пытанняў у адпаведнасці з дадзеным Статутам. Пры роўнай колькасці галасоў старшыня мае вырашальны голас. Форма галасавання вызначаецца Зездам. Зезд выбірае Падліковую камісію, якая сочыць за працэдурай галасавання.

4.5. Пазачарговы Зезд склікаецца ЦС на падставе пастановы ЦС альбо па пісь-мовай заяве з павесткай дня, накіраванай у ЦС і падпісанай не менш, чым 50 сяб-рамі АПБ, якія маюць права голасу, альбо па патрабаванню Рэвізійнай камісіі АПБ (далей РК). У апошніх выпадках Зезд склікаецца ЦС у тэрмін, не пазнейшы за 60 дзён ад даты паступлення прапановы.

4.6. Зезд:

4.6.1.           Зацвярджае Стратэгію развіцця на наступны перыяд і асноўныя напрамкі дзейнасці АПБ на год.

4.6.2.           Разглядае і зацвярджае змены і дапаўненні ў Статут АПБ.

4.6.3.           Абірае Старшыню, сябраў ЦС і РК тэрмінам на тры гады.

4.6.4.           Заслухоўвае і зацвярджае справаздачу ЦС, фінансавую справаздачу за год Дырэктара, справаздачу РК, прымае па іх рашэнні.

4.6.5.           Зацвярджае ці адмяняе (пры неабходнасці) рашэнні ЦС. Зезд можа часова дэлегаваць частку сваіх паўнамоцтваў ЦС.

4.6.6.           Прымае рашэнні па іншых пытаннях дзейнасці АПБ.

4.7. У перыяд паміж зездамі працай АПБ кіруе Цэнтральны савет АПБ.

4.8. Сябры ЦС абіраюцца Зездам з ліку сябраў АПБ. У склад ЦС уваходзяць Старшыня і 8 сябраў ЦС. Знаходжанне на пасадах Старшыні больш двух тэрмінаў запар, а на пасадзе сябра ЦС больш трох тэрмінаў запар не дапускаецца. Кандыдатуры Старшыні, а таксама сябраў Савета для галасавання на Зездзе могуць вылучацца ЦС, альбо не менш чым 10 сябрамі АПБ, якія маюць актыўнае выбарчае права. Новыя Старшыня і сябры ЦС выконваюць свае абавязкі ад закрыцця Зезда, на якім яны былі абраныя, да закрыцця Зезда, на якім яны будуць пераабраны. Калі ў сувязі са змяненнямі ў Статуце ліквідуецца абіраемая пасада, яна скасоў-ваецца толькі тады, калі скончыцца тэрмін паўнамоцтваў у асобы, якая была на яе абрана.

4.9. Паседжанні ЦС праводзяцца па меры неабходнасці, але не менш чым тры разы на год. Пры часовай няздольнасці Старшыні выконваць свае абавязкі, іх выконвае асоба, прызначаная ЦС. Рашэнні ЦС прымаюцца простай большасцю галасоў пры наяўнасці не менш чым 1/2 сябраў ЦС . Пры роўнасці галасоў стар-шыня паседжання мае вырашальны голас.

4.10. Сябры ЦС і РК выконваюць свае абавязкі на грамадскіх пачатках, калі яны прызначаюцца на штатную пасаду ў выканаўчы апарат - яны павінны пакінуць ЦС і РК. Сябра ЦС, які не прысутнічаў на трох паседжаннях ЦС за год без абектыўнай прычыны, страчвае права быць сябрам ЦС да спецыяльнай рэзалюцыі ЦС. ЦС можа кааптаваць у свой склад новых сябраў да выбараў на наступным з’ездзе. Тэрмін працы ў ЦС кааптаванага сябра ЦС да выбараў не залічваецца пры перавыбарах.

4.11. Да кампетэнцыі Цэнтральнага савета належыць:

4.11.1.               Выпрацоўка асноўных напрамкаў дзейнасці АПБ.

4.11.2.               Разгляд і зацвярджэнне гадавой тэхнічнай справаздачы Дырэктара, бюджэту, гадавога балансу і гадавой фінансавай справаздачы Дырэктара.

4.11.3.               Унясенне ў Статут змяненняў і дапаўненняў у сувязі са змяненнем юрыдычнага адраса або са змяненнем заканадаўства.

4.11.4.               Прыняцце рашэнняў аб стварэнні альбо ўступленні ў нацыянальныя, міжнародныя асацыяцыі і міжнародныя арганізацыі, альбо выхаду з іх.

4.11.5.               Прыняцце рашэнняў аб выступленні заснавальнікамі ці сузаснаваль-нікамі сродкаў масавай інфармацыі, камерцыйных арганізацый, фондаў; стварэнне і ліквідацыя камерцыйных арганізацый.

4.11.6. Стварэнне і ліквідацыя мясцовых аддзяленняў, як з правамі юрыдычнай асобы, так і без іх, стварэнне і ліквідацыя рабочых групаў, клубаў сябраў АПБ.

4.11.7.               Прызначэнне на пасаду і звальненне Дырэктара АПБ; зацвярджэнне штатнага раскладу выканаўчага апарату АПБ і выдаткаў на яго ўтрыманне. Пры-значэнне на пасаду і звальненне дырэктароў камерцыйных арганізацый АПБ, па ўзгадненню з Саветам мясцовага аддзялення дырэктара мясцовага аддзялення АПБ, зацвярджэнне іх службовых абавязкаў.

4.11.8.               Права “вета” на рашэнні Савета і канферэнцыі мясцовага аддзялення АПБ, Праўлення і Канферэнцыі Клуба.

4.11.9.               Зацвярджэнне міжнародных пагадненняў АПБ, пагадненняў аб распа-раджэнні маёмасцю АПБ, кошт якой перавышае 5000 (пяць тысяч) даляраў ЗША ці эквівалентную суму ў рублях па курсу НБРБ.

4.11.10.     Скліканне і арганізацыя правядзення Зездаў АПБ.

4.11.11.     Зацвярджэнне катэгорый сябраў, памераў, парадку і тэрмінаў выплаты  узносаў. Зацвярджэнне ўзораў сімволікі.

4.11.12.     Прыняцце любых іншых рашэнняў, якія не адносяцца да кампетэнцыі Зезда.

4.12. Старшыня АПБ зяўляецца вышэйшай службовай асобай АПБ і адначасова старшынёй ЦС. Старшыня:

4.12.1.          Кіруе працай ЦС, склікае і арганізоўвае паседжанні ЦС.

4.12.2.          Ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю гаспадарчаразліковых і арганіза-цыйных структур АПБ. Зацвярджае ўзор пячаткі АПБ.

4.12.3.          Без даверанасці дзейнічае ад імя АПБ, прадстаўляе АПБ у адносінах з дзяржаўнымі органамі і грамадскімі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, а таксама з іншымі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі.

4.12.4.          Выдае даверанасці па пытаннях, якія належаць да яго кампетэнцыі.

4.12.5.          Падпісвае ўсе прынятыя ЦС дакументы. Можа падпісваць ад імя АПБ любыя дакументы, у тым ліку грамадскія, навуковыя і фінансавыя (дагаворы, пагадненні, кантракты).

4.12.6.          Ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю Дырэктара, у выпадку сваёй няз-годы з прынятым Дырэктарам рашэннем мае права накласці «вета» на яго выка-нанне і перадаць гэтае пытанне на разгляд ЦС. Узгадняе рашэнні Дырэктара аб назначэнні штатных супрацоўнікаў.

4.12.7.          Можа дэлегаваць свае асобныя паўнамоцтвы Дырэктару.

4.12.8.          Выконвае іншыя функцыі, якія не адносяцца да кампетэнцыі Зезда і ЦС.

4.13. Выканаўчы апарат АПБ ствараецца для бягучай работы па дасягненню мэтаў і задач АПБ.

4.14. Дырэктар зяўляецца адказным кіраўніком АПБ, які падпарадкоўваецца Старшыні. Дырэктар кіруе выканаўчым апаратам АПБ. Дырэктар назначаецца ЦС па прадстаўленню Старшыні. Асоба, прызначаная на пасаду Дырэктара, можа не быць сябрам АПБ. Дырэктар:

4.14.1.      Ажыццяўляе бягучае кіраўніцтва дзейнасцю АПБ, забяспечвае выка-нанне рашэнняў Зезда, ЦС і Старшыні, ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю камерцыйных арганізацый АПБ і арганізацыйных структураў АПБ.

4.14.2.          Без даверанасці дзейнічае ад імя АПБ, прадстаўляе АПБ у адносінах з дзяржаўнымі органамі і грамадскімі арганізацыямі Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў, а таксама з іншымі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі.

4.14.3.      Выдае даверанасці па пытаннях, якія належаць да яго кампетэнцыі. У межах, вызначаных дадзеным Статутам, рашэннямі Зездаў і ЦС, распараджаецца фінансавымі сродкамі і маёмасцю АПБ.

4.14.4.      Адкрывае ў банках разліковыя і іншыя рахункі, мае права першага подпісу.

4.14.5.      Вядзе перамовы, падпісвае дагаворы, кантракты, пагадненні на суму не больш, чым 2000 (две тысячы) даляраў ЗША ці эквівалентную суму ў рублях па курсу НБРБ, але можа падпісваць дагаворы, кантракты і на большую суму ў межах, вызначаных бюджэтамі арганізацыі і праектаў. Падпісвае дакументы, якія маюць грамадскі, навуковы і гаспадарчы характар.

4.14.6.      Прымае на працу і звальняе супрацоўнікаў выканаўчага апарату і праектаў АПБ, заключае з імі працоўныя пагадненні, зацвярджае абавязкі і рабо-чыя планы супрацоўнікаў.

4.14.7.      Прымае заахвочвальныя меры і накладае дысцыплінарныя спагнанні на супрацоўнікаў выканаўчага апарату АПБ, выдае загады і дае ўказанні, абавяз-ковыя для выканання ўсімі супрацоўнікамі АПБ.

4.15. Кантрольным органам АПБ зяўляецца Рэвізійная камісія (далей РК), якая абіраецца Зездам тэрмінам на тры гады і рыхтуе справаздачы толькі для З’езда. РК выбірае са свайго складу старшыню камісіі. РК прымае рашэнні большасцю галасоў.

4.16. Рэвізія фінансава-гаспадарчай дзейнасці АПБ праводзіцца па меры неабходнасці не радзей, чым адзін раз на год да чарговага Зезду АПБ. Сябры РК бяруць удзел у паседжаннях ЦС з правам дарадчага голасу. Сябры РК не могуць быць сябрамі ЦС.

4.17. Рэвізійная камісія АПБ:

4.17.1.          Ажыццяўляе кантроль за фінансава-гаспадарчай дзейнасцю АПБ, яе арганізацыйных структур АПБ і камерцыйных арганізацый, таксама і з долевым удзелам.

4.17.2.          Разглядае гадавыя справаздачы ЦС, бюджэт, баланс, уносіць свае папраўкі і заўвагі; ажыццяўляе кантроль за вядзеннем дакументацыі ў АПБ.

4.17.3.          Мае права патрабаваць ад кіраўнікоў, сябраў, супрацоўнікаў АПБ любыя дакументы, якія маюць адносіны да фінансавай дзейнасці АПБ.

                                                                                                    5.        Арганізацыйныя структуры АПБ.

5.1. ЦС можа ствараць клубы сябраў АПБ, рабочыя групы і мясцовыя аддзяленні (абласныя, раённыя, гарадскія і рэгіянальныя, якія могуць стварацца на тэррыторыі некалькіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак) з утварэннем юрыдычнай асобы альбо без утварэння юрыдычнай асобы.

5.2. Мясцовыя аддзяленні АПБ маюць тыя ж мэты і задачы, як і АПБ ў цэлым, але ў межах свайго рэгіёну. У перыяд паміж канферэнцыямі Савет МА кіруе бягучай дзейнасцю АПБ у рэгіёне і прымае любыя рашэнні ў межах сваёй кампетэнцыі. Савет павінен збірацца не меньш чым 3 разы ў год.

5.3. Тэрмін паўнамоцтваў усіх выбарных органаў мясцовых аддзяленняў АПБ – 3 гады. Кіруючыя, выканаўчыя  і рэвізійныя органы мясцовых аддзяленняў (далей МА) адказны перад адпаведнымі вышэйстаячымі органамі АПБ.

5.4.  Мясцовымі лічацца сябры АПБ, якія працуюць, або вучацца, або прапісаны на адпаведнай тэрыторыі. Першапачатковае рашэнне аб стварэнні мясцовага аддзялення можа быць прынята на ўстаноўчай канферэнцыі, у якой удзельнічалі не менш 10 мясцовых сябраў АПБ, старэйшых за 18 гадоў. Пратакол канферэнцыі дасылаецца ў ЦС, які прымае канчатковае рашэнне аб стварэнні аддзялення.

5.5. Вышэйшым органам МА з’яўляецца штогадовая канферэнцыя. Запрашэнне на канферэнцыю павінна быць накіравана і ў ЦС АПБ. Канферэнцыя збіраецца па рашэнню Савета МА. У выпадку, калі не меньш 10 мясцовых сябраў АПБ (старэйшых за 18 гадоў) падпісалі пісьмовую заяву аб правядзенні канферэнцыі з да-лучанай павесткай дня, якая была накіравана ў Савет МА, ён на працягу 30 дзён ад даты паступлення прапановы павінен прызначыць канферэнцыю.

5.6. Кворум на канферэнцыі МА складаецца з 10 мясцовых сябраў, старэйшых за 16 год. Кожны з мясцовых сябраў АПБ, старэйшых за 16 год, мае 1 голас. Толькі сябры АПБ старэйшыя за 18 год могуць быць абраны ў выбарчыя органы МА. Савет МА выбіраецца на канферэнцыі МА. Старшыня і намеснікі старшыні выбіраюцца канферэнцыей са складу сябраў Савета.

5.7. Кампетэнцыя Савета МА АПБ:

5.7.1.           Распрацоўка плана дзейнасці, бюджэта МА і кантроль за іх выканан-нем. Зацвярджэнне штатнага раскладу МА згодна з прапановай дырэктара МА.

5.7.2.           Планаванне кампаніі па павелічэнню колькасці сябраў МА і выкананне яе; арганізацыя работы з сябрамі ў рэгіёне.

5.7.3.           Ажыццяўленне кантролю за дзейнасцю дырэктара МА. Зацвярджэнне рашэнняў дырэктара МА аб прызначэнні супрацоўнікаў.

5.7.4.           Справаздача аб дзейнасці МА на канферэнцыі і перад ЦС АПБ.

5.8. Кампетэнцыя Старшыні МА АПБ:

5.8.1.               Кіруе працай Савета МА, склікае паседжанні Савета. Падпісвае ўсе прынятыя Саветам дакументы. Без даверанасці дзейнічае ад імя МА, прадстаўляе МА АПБ у адносінах з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі Беларусі, з іншымі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі.

5.8.2.           Пры адсутнасці ў МА дырэктара МА выконвае яго функцыі.

5.9. Дырэктар МА можа быць сябрам Савета МА. Сябры Савета МА могуць з’яўляцца супрацоўнікамі МА.

5.10. Кампетэнцыя дырэктара МА:

5.10.1.          Ажыццяўляе кіраўніцтва бягучай дзейнасцю МА. Мае ўсе правы і абавязкі кіраўніка юрыдычнага асобы ў выпадку, калі МА зарэгістравана з правамі юрыдычнай асобы.

5.10.2.          Без даверанасці дзейнічае ад імя МА, прадстаўляе МА АПБ у адносінах з дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі Беларусі, з іншымі юрыдычнымі і фізічнымі асобамі.

5.10.3.          Без даверанасці дзейнічае ад імя МА. Выдае даверанасці па пытанням, якія знаходзяцца ў яго кампетэнцыі.

5.10.4.      У межах, вызначаных рашеннямі Савета МА і ЦС АПБ, распараджа-ецца фінансавымі сродкамі і маёмасцю МА.

5.10.5.      Адкрывае ў банках разліковыя і іншыя рахункі, распараджаецца фінансавымі сродкамі з гэтых рахункаў у межах, вызначаных бюджэтам, мае права першага подпісу.

5.10.6.      Прымае на працу і звальняе супрацоўнікаў МА, заключае з імі працоўныя пагадненні, зацвярджае абавязкі і рабочыя планы супрацоўнікаў.

5.10.7.                  Рыхтуе справаздачы аб сваёй дзейнасці для Савета МА, ЦС і Дырэктара АПБ.

5.11. Рэвізійны орган (РО) МА абіраецца канферэнцыяй МА і можа складацца з трох чалавек, альбо аднаго рэвізора. Сябры Савета і супрацоўнікі МА не могуць быць сябрамі РО. Рэвізіі праводзяцца не радзей, чым 1 раз на год. РО кожны год робіць справаздачу аб выніках рэвізій на канферэнцыі МА.

5.12. РО рэвізуе дзейнасць Савета і выканаўчага апарата МА, кантралюе выкананне Статута, пастаноў з’ездаў, канферэнцый, ЦС і Савета МА, вядзенне справаводства.

5.13. Сябры РО могуць удзельнічаць у паседжаннях Савета МА з правам дарад-чага голасу. Рознагалоссе паміж РО і рэвізуемым органам павінна разглядацца канферэнцыяй МА альбо ЦС.

5.14. Маёмасць АПБ з’яўляецца адзінай і непадзельнай і знаходзіцца ў апера-тыўным кіраванні яе арганізацыйных структур.

5.15. Адчужэнне і спісанне асноўных фондаў, якія знаходзяцца на балансе аддзяленняў магчыма толькі з дазволу ЦС.

5.16. Для аб’яднання сябраў АПБ па інтарэсах ЦС можа ствараць Клубы сябраў АПБ. Толькі ЦС можа ліквідаваць Клубы АПБ. Каб уступіць у адпаведны Клуб, трэба падаць пісьмовую заяву ў выканаўчы апарат АПБ і аплаціць устаноўлены ЦС адпаведны ўзнос.

5.17. Сходы сябраў Клуба адбываюцца не радзей аднаго раза на працягу двух каляндарных гадоў. Сход лічыцца правамоцным, калі на ім прысутнічае не менш 10 сябраў Клуба. Сход сябраў Клуба:

5.17.1.      З ліку сябраў адпаведнага Клуба, якім не менш 18 гадоў, выбірае тры або пяць сябраў Праўлення тэрмінам на 2 гады.

5.17.2.      Зацвярджае справаздачу аб дзейнасці Праўлення.

5.17.3.      Зацвярджае план дзейнасці на наступны перыяд.

5.18. Праўленне Клуба выбірае з сябраў Праўлення Старшыню Клуба. Рашэнні на паседжаннях Праўлення прымаюцца большасцю галасоў. Праўленне прызначае і зацвярджае абавязкі Каардынатара Клуба, які займаецца арганізацыяй бягучай дзейнасці Клуба. Праўленне павінна збірацца не радзей, чым 1 раз на год. Праўленне прымае рашэнні па любых пытаннях дзейнасці Клуба, якія не адносяцца да выключнай кампетэнцыі Схода Клуба.

5.19. ЦС можа ствараць Рабочыя групы (РГ) з экспертаў, частка якіх можа не быць сябрамі АПБ. У кампетэнцыі РГ – садзейнічаць паспяховай працы па асоб-ных накірунках дзейнасці АПБ, рэкамендаваць стратэгію, палітыку і праграмы па пытаннях, вылучаных ЦС. РГ павінны рэгулярна рыхтаваць справаздачы для ЦС і выканаўчага апарату АПБ па ўсіх акцыях і мерапрыемствах, якія арганізавала РГ ад імя АПБ. ЦС мае права ліквідаваць РГ.

5.20. ЦС прымае праграму працы РГ. Кіраўнік РГ прызначаецца ЦС. Сябры РГ прызначаюцца кіраўніком РГ па ўзгадненню са Старшынёй АПБ альбо з Дырэктарам АПБ.

                                                                                                                           6.        Сродкі і маёмасць АПБ.

6.1.  За выключэннем абектаў, якія паводле дзеючага заканадаўства, могуць знаходзіцца толькі ва ўласнасці дзяржавы, АПБ можа мець ва ўласнасці любую маёмасць, неабходную для матэрыяльнага забеспячэння статутнай дзейнасці, у тым ліку: зямельныя ўчасткі, будынкі, жыллёвы фонд, транспартныя сродкі, іншую рухомую і нерухомую маёмасць, акцыі, іншыя каштоўныя паперы, выдавецтва, установы, сродкі масавай інфармацыі, вынікі інтэлектуальнай дзейнасці.

6.2. АПБ з’яўляецца ўласнікам маёмасці, якая належыць ёй на законых падставах. Сябры АПБ не маюць права ўласнасці на долю маёмасці АПБ. Арганізацыйныя структуры АПБ маюць права аператыўнага кіравання маёмасцю, якая перададзена ім уласнікам – АПБ.

6.3. Фінансавыя сродкі і маёмасць АПБ складаюцца з паступленняў, якія не забаронены дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, у прыватнасці:

6.3.1.           Членскіх, уступных і дадатковых узносаў, маёмасных і грашовых ахвяраванняў, як у рублях, так і ў замежнай валюце, грантаў і сродкаў тэхнічнай дапамогі.

6.3.2.           Паступленняў ад лекцый, выставаў, спартыўных і іншых мерапрыем-стваў, якія праводзяцца для выканання Статутных мэтаў.

6.3.3.           Даходаў ад выдавецкай і камерцыйнай дзейнасці арганізацый, якія належаць АПБ цалкам, альбо часткова.

6.3.4.           Доўгатэрміновых і кароткатэрміновых крэдытаў банкаў.

                                                                        7.        Змяненне Статута і спыненне дзейнасці АПБ.

7.1. Змяненні Статута магчымы па рашэнню 2/3 прысутных на Зездзе сябраў АПБ.

7.2. Рашэнне аб рэарганізацыі альбо ліквідацыі АПБ можа быць прынята, калі за яго прагаласуе 2/3 сябраў, прысутных на Зездзе АПБ, пры паведамленні аб ім не пазней, чым за 30 дзён да пачатку, альбо па рашэнню Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Орган, які прыняў рашэнне аб ліквідацыі АПБ, павінен прызначыць ліквідацыйную камісію.

7.3. Ліквідацыйная камісія ацэньвае маёмасць АПБ, забяспечвае прэтэнзіі крэдытораў у адпаведнасці з заканадаўствам. Сродкі і маёмасць АПБ у выпадку ліквідацыі пасля забеспячэння маёмасных прэтэнзій накіроўваюцца рашэннем ліквідацыйнай камісіі на выкананне мэтаў, прадугледжаных дадзеным Статутам.